У Бруселі гаварылі пра праверку вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС

04/07/2018 - 08:47

У Бруселі гаварылі пра партнёрскую праверку вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Справаздачу, падрыхтаваную беларускімі ўладамі, ухваліла Група еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG). Яе кіраўнікі ў аўторак прэзентавалі вынікі праверкі. Падрабязную інфармацыю аб правядзенні стрэс-тэстаў і вынікаў прадставіць 10 ліпеня на брыфінгу начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугоўская, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Адзначаецца, што стрэс-тэсты АЭС і праверка праводзіліся нашай краінай добраахвотна. Мэтай было атрыманне нацыянальным рэгулятарам у сферы ядзернай бяспекі "каштоўных практычных рэкамендацый", якія мусяць быць выкарыстаны для далейшага павышэння ўзроўню ядзернай бяспекі.

У Літве лічаць: cтрэс-тэсты даказалі, што Астравецкая АЭС нясе небяспеку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі