У Брусэлі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС

03/09/2015 - 16:22

У Брусэлі ў чацвер прайшоў шосты раўнд кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з Еўрапейскім саюзам. Беларускі бок прадстаўляла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, а Еўрасаюз — Гунар Віганд, дырэктар дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, на сустрэчы былі абагульненыя вынiкi папярэднiх раўндаў дыскусii, абмеркаваныя "перспектывы наладжвання ўзаемадзеяння па ўзгодненых прыярытэтных напрамках на аснове дамоўленасцяў, дасягнутых на кансультацыях у 2014-2015 гадах".

Алена Купчына таксама правяла сустрэчы з кіраўніцтвам i прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камiсii i дэлегацыi Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю. Падчас іх былі разглежаны пытанні развіцця адносін паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі