У Брэсцкай вобласці працуе 1922 імігранты, больш за ўсё іх на "Санта Брэмар"

14/03/2026 - 10:23

Самая шматлікая група прыехала з Непала / LookByMedia

Паводле звестак упраўлення па грамадзянстве і міграцыі Брэсцкага УУС, у вобласці зарэгістравана 1922 працоўных-імігранта. Самая шматлікая група прыехала з Непала — 767 чалавек. Такія даныя прыводзяцца ў дакладной запісцы на імя намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала ініцыятыва BELPOL.

Больш за ўсё імігрантаў працуе на "Санта Брэмар" — 650 чалавек. На другім месцы ў Брэсцкай вобласці ідзе найбуйнейшае прадпрыемства па вытворчасці шампіньёнаў у Беларусі "Боншэ", там працаўладкавана 111 чалавек. На трэцім месцы — вытворца бытавой тэхнікі з Кітая "Мідэа Рэфрыджэратар Маньюфактурынг" — 53 чалавекі.

Пры гэтым у Брэсцкай вобласці на канец студзеня было ўлічана 2 143 месцы для працоўных імігрантаў.

Па тэрытарыяльнай прыкмеце найбольшая колькасць працоўных-імігрантаў зарэгістравана ў Брэсце — 1309 чалавек, на другім месцы Баранавічы — 338 чалавек.

Паводле звестак упраўлення па грамадзянстве і міграцыі значная частка працоўных-імігрантаў пражывае ў хостэлах, інтэрнатах, гасцініцах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі