У Брэсце "Жыгулі" сутыкнуліся з грузавіком, кіроўца легкавіка ў рэанімацыі

24/01/2017 - 15:19

У Брэсце "Жыгулі" сутыкнуліся з грузавіком. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 13.40 на Маскоўскай вуліцы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, аўтамабілем "ВАЗ 2106" кіраваў 29-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён, рухаючыся па першай паласе ў накірунку выезду з горада, пабачыў наперадзе службовы аўтамабіль "ГАЗ 53", які не рухаўся (супрацоўнікі прадпрыемства здзяйснялі рамонтныя працы), ды паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, выехаў на другую паласу. Аднак не выбраў бяспечную дыстанцыю да прыпаркаванага грузавіка і легкавік правай часткай закрануў левую заднюю частку грузавіка.

Кіроўца легкавіка атрымаў цяжкія траўмы, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

ДАІ адзначае, што пад капотам легкавога аўтамабіля быў рухавік ад "Аўдзі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі