У Брэсце 14-гадовы хлопчык трапіў пад машыну

01/03/2019 - 08:29

У Брэсце 14-гадовы падлетак трапіў пад машыну, паведамляе gaibrest.by.

ДТЗ адбылося 28 лютага ў 16:40. Кіроўца "КІА-Рыа" ехаў па вуліцы Савецкай і насупраць дома №126 збіў хлопчыка. Падлетак перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам. 

Хлопчык пры ДТЗ атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў Брэсцкую дзіцячую абласную лякарню. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі