У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў

01/03/2024 - 17:29

З дапамогай выратавальнай дошкі ратавальнікі дабраліся да рыбакоў / t.me/mchs112by/

У Браслаўскім раёне ратавальнікі выцягнулі з палонкі дваіх рыбакоў. Мужчыны знаходзіліся ў вадзе ў 150 метрах ад берага.

Здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 16-й гадзіны на возеры Прутас каля вёскі Чарназем'е. На месца прыехалі ратавальнікі. Яны з дапамогай выратавальнай дошкі дабраліся да рыбакоў і па чарзе даставілі іх на бераг.

Выратаваных мужчын агледзелі медыкі, шпіталізацыя ім не спатрэбілася, адзначае прэс-служба МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі