У Бранскай вобласці ўпаў верталёт

13/05/2023 - 11:21
Падзенне верталёта і задымленне на месцы падзення / скрыншоты відэа мясцовых тэлеграм-каналаў

У расійскім горадзе Клінцы Бранскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт. У экстранных службах распавялі, што падзенне меркавана адбылося праз узгаранне рухавіка. Чый гэта верталёт, пакуль невядома.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пішуць, што відавочцы чулі выбух.

На думку аналітыка ўкраінскага Інстытута будучага Ігара Тышкевіча, верталёт быў збіты ракетай.

У Клінцах размяшчаецца ваенная база. 12 мая таксама разбіўся расійскі ваенны верталёт пад Джанкоем (Крым), дзе знаходзіцца ваенны аэрадром.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі