У бліжэйшую ноч беларусы ўбачаць Персеіды

12/08/2019 - 19:44

У бліжэйшую ноч беларусы ўбачаць Персеіды. Гэта будзе самы прыгожы метэорны паток года. Ён з'яўляецца штогод у жніўні з сузор'я Персея. Калі неба яснае, за гадзіну на ім можна пабачыць дзясяткі знічак, адзначае nn.by.

Найлепш глядзець на Персеіды за межамі гарадоў, паколькі вулічныя ліхтары і святло з вокнаў перашкаджаюць бачыць метэорны паток ва ўсёй прыгажосці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі