У "Белтаможсэрвісе" прызначылі новага дырэктара

18/06/2019 - 07:56

На прадпрыемстве "Белтаможсэрвіс" прызначылі новага генеральнага дырэктара. Як адзначаецца на сайце арганізацыі, у адпаведнасці з загадам № 346-К старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта ад 14 чэрвеня 2019 года, пасаду кіраўніка прадпрыемства заняў Бабарыкін Вадзім Аляксандравіч.

Раней Бабарыкін ачольваў ААІ "Гандлёвы дом АМКАДОР-Агра".

У лютым гэтага года ў структурах, звязаных з "Белтаможсэрвісам", адбыліся масавыя затрыманні. У поле зроку спецслужбаў і праваахоўнікаў трапіў і тагачасны гендырэктар Юрый Кароль.

Два гады таму ў расійскіх СМІ публікавалас інфармацыя пра буйныя пастаўкі санкцыённай прадукцыі, якімі, паводле неназваных крыніцаў, займаўся і "Белтаможсэрвіс".

Прадпрыемства аказвае лагістычныя паслугі, у тым ліку займаецца складской апрацоўкай і мытным афармленнем тавараў, міжнароднымі перавозкамі грузаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі