У беларускіх судах знаходзіцца 2,5 тысячы справаў аб банкруцтве

31/01/2016 - 08:22

У вытворчасці эканамічных судоў Беларусі па стане па пачатак года знаходзілася 2 576 справаў ад эканамічнай няздатнасці, з якіх справы аб банкруцтве склалі 97,3% (2506 справаў). Палова ад усіх справаў аб эканамічнай няздатнасці знаходзіцца ў вытворчасці эканамічнага суда Мінска (1 357 справаў).

На 1 снежня 2015 года было 70 справаў аб банкруцтве арганізацый, якія маюць значэнне для эканомікі і сацыяльнай сферы краіны — сюды адносяцца дзяржаўныя арганізацыі, арганізацыі з дзяржаўнай уласнасцю ў статутным фондзе, горадаўтваральныя, бюджэтаўтваральныя і сістэмаўтваральныя арганізацыі.

Колькасць справаў з рашэннем аб банкруцтве з ліквідацыяй болей як удвая перавышае колькасць справаў, па якіх вынесенае рашэнне аб санацыі.

Сярод “свежых” справаў, распачатых у снежні мінулага года, — вытворчасці ў дачыненні Мазырскага аўтарамонтнага завода, Гомельскага заводу хімічных вырабаў, Слаўгародскага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Бытпаслугі”.

У канцы снежня рашэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці прызнаны эканамічна няздатным Віцебскі камбінат шаўковых тканінаў. Там увялі працэдуру санацыі на паўгода, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі