У Беларусі з'явілася ТАА "Група "Вагнер". Не паверыце, чым яны хочуць займацца

16/08/2023 - 16:11

Яўген Прыгожын / прэс-служба "Канкорда" 

У Беларусі зарэгістравалі ТАА "Група "Вагнер", якое плануе аказваць "адукацыйныя паслугі", піша "Зеркало". Выданне атрымала звесткі аб гэтай кампаніі ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Мінюста Беларусі.

З дадзеных у рэгістры вынікае, што кампанія планіруе прапаноўваць "іншыя віды адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі". Пад гэтую катэгорыю падпадаюць, напрыклад, навучальныя цэнтры, якія прапануюць курсы выжывання.

Уласнікам кампаніі ўказаны грамадзянін РФ Максім Пятроў. Статутны фонд ТАА — 200 беларускіх рублёў.

Адрас юрыдычнай асобы — вёска Цэль ў Асіповіцкім раёне. Там і знаходзіцца палявы лагер, у які з Расіі перадыслакаваліся найміты "Вагнер". Па гэтым жа адрасе была зарэгістраваная кампанія ТАА "Канкорд Менеджмент і Кансалтынг", што належыць аднайменнай расійскай кампаніі, якой валодае Яўген Прыгожын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі