Так выглядаюць 200 рублёў "старога" ўзору
Новую 200-рублёвую купюру ўвядзе ў абарачэнне Нацбанк з 1 чэрвеня.
Як будзе выглядаць навінка, у Нацбанку не паказалі, але заявілі, што зробяць змены ў дызайне. Якія менавіта — таксама пакуль што не раскрылі.
Выпуск новых банкнотаў тлумачаць дзвюма прычынамі — заменай зношаных і пашкоджаных старых, а таксама абнаўленнем ахоўных элементаў.
Цяперашняя банкнота была ўведзена ў абарачэнне 1 ліпеня 2016 года пасля дэнамінацыі. Яна прысвячаецца Магілёўскай вобласці. На купюры — выява абласнога мастацкага музея імя Масленікава і калаж на тэму рамяства і горадабудаўніцтва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут