Цыгарэты ў Беларусі / pexels.com
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб змене акцыз на цыгарэты 17 красавіка. Дакумент афіцыйна апублікаваны 25 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Змены закранулі цыгарэты, якія прадаюцца па рознічным кошце ў дыяпазоне 145-160 рублёў, і якія да гэтага часу знаходзіліся ў другой акцызнай групе. Цяпер яны пераведзеныя ў трэцюю групу з больш высокімі стаўкамі акцызы.
Улічваючы, што для вытворчасці цыгарэт выкарыстоўваецца імпартная сыравіна, цэны на якую залежаць ад курсу нацыянальнай валюты, то ў хуткім часе варта чакаць падаражэння пэўных марак цыгарэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.