У Беларусі заблакавалі больш за паўсотні сайтаў за гандаль наркотыкамі

07/08/2019 - 13:00

У Беларусі абмежавалі доступ да 57 інтэрнэт-рэсурсаў. Адпаведнае рашэнне 6 жніўня прыняло Міністэрства інфармацыі. Прычынай называецца змяшчэнне на згаданых сайтах інфармацыі пра продаж наркатычных сродкаў. Адзначаецца, што Мінінфарм прыняў рашэнне на падставе дакумента, атрыманага з Міністэрства ўнутраных спраў.

Папярэдні раз абмяжоўваўся доступ у канцы ліпеня да 14 сайтаў. Яны змяшчалі "неналежную рэкламу".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі