Памер выплат вырасце на 4,1% / LookByMedia
З 1 жніўня 2026 года ў Беларусі павялічацца узроставыя даплаты да пенсій для грамадзян старэйшых за 75 гадоў. Памер выплат вырасце на 4,1%, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пасля павышэння для асоб ва ўзросце 75–79 гадоў даплата складзе 99,44 рубля, а пры інваліднасці I групы — 232,03 рубля.
Для асоб старэйшых за 80 гадоў з улікам надбаўкі на догляд выплата вырасце да 198,89 рубля, пры інваліднасці I групы — да 265,18 рубля.
Такія даплаты зараз атрымліваюць амаль 570 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшых. Паводле дадзеных ведамства, расходы на ўзроставыя даплаты да пенсій у 2026 годзе складуць каля 980 мільёнаў рублёў.
Нагадаем, узроставыя даплаты да пенсій у Беларусі прадугледжаны для пажылых грамадзян старэйшых за 75 гадоў як дадатковая сацыяльная выплата, памер якой перыядычна індэксуецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут