У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызналі палітвязнямі

02/06/2021 - 16:24

У Беларусі яшчэ 9 чалавек прызналі палітвязнямі, паведамляе pen-centre.by. Сярод іх — гродзенскія фігуранты "справы Ціханоўскага" Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга, прысуд якім быў агучаны 2 чэрвеня (Дзмітрый Фурманаў быў прызнаны палітзняволеным раней). Разнічэнка быў асуджаны на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму, Кніга — на 4 гады калоніі строгага рэжыму.

Таксама палітвязнямі прызнаныя Юзэф Нямера, Павел Аўчараў, Эміль Гусейнаў, Уладзімір Хімічкоў, Эдуард Жданко, Арцём Нікіцін і Ціхан Восіпаў. Апошні быў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі за наезд на аўтамабілі на вайскоўцаў на жнівеньскім пратэсце.

Праваабаронцы прызналі іх справы палітычны матываванымі, патрабуюць іх перагляду і вызвалення палітвязняў.

У Беларусі ўжо 460 палітвязняў.

@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі