У Беларусі выявілі амаль 40 відаў жывёл і раслін, якія лічыліся зніклымі

28/11/2017 - 16:44

У Беларусі выявілі амаль 40 відаў жывёл і раслін, якія лічыліся зніклымі. Гэта адзін з вынікаў чатырохгадовага экалагічнага праекта “Кліма-Іст” па захаванасці тарфянікаў. Гэта сумесная праца прадстаўнікоў ЕС, ПРААН і Мінпрыроды Беларусі. Яна будзе працягвацца і ў будучыні.

Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, усе мерапрыемствы праходзілі на тэрыторыі двух заказнікаў. Агулам было ачышчана каля 4 гектараў балот. Таксама стваралася інфраструктура для выкарыстання балотнай біямасы ў будаўніцтве, энергетыцы і сельскай гаспадарцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі