У Беларусі ўпершыню выступіць Evanescence

03/05/2019 - 08:53

У Беларусі ўпершыню выступіць Evanescence. Канцэрт вядомага амерыканскага рок-гурта пройдзе ў мінскім Палацы спорту 18 верасня. Вакалістка Evanescence Эмі Лі выканае галоўныя хіты гурта і новыя песні. Квіткі ўжо пачалі прадаваць, інфармуе TUT.by.

Зорны час Evanescence прыпадае на 2003 год, калі выйшаў альбом "Fallen", які прынёс гурту дзве прэміі "Грэмі". Апошні альбом — "Synthesis", ён з'явіўся паўтара года таму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі