У Беларусі ствараюць універсітэт грамадзянскай абароны МНС

19/08/2016 - 16:34

У Беларусі ствараюць дзяржаўную ўстанову адукацыі "Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь". Адпаведны ўказ (№ 313 ад 19 жніўня) падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Новаўвядзенне мусіць паспрыяць удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, інфармуе БЕЛТА.

Новая вышэйшая навучальная ўстанова будзе створаная шляхам аб'яднання некалькіх навучальных установаў ведамства — Гомельскага інжынернага інстытута, Камандна-інжынернага інстытута (ВНУ створаць на яго базе з філіяламі ў Гомелі і ў Барысаўскім раёне) ды Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Адзначаецца, што ўніверсітэт дазволіць сфармаваць адзіную сістэму падрыхтоўкі кадраў для МНС і іншых дзяржорганаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі