У Беларусі склалі антырэйтынг чыноўнікаў

28/08/2017 - 18:03

У Беларусі склалі антырэйтынг чыноўнікаў. У спіс трапілі працаўнікі дзяржаўных устаноў, якія не выконваюць закон аб зваротах грамадзян. Як піша сайт spring96.org, вынікі свайго эксперыменту апублікавала грамадзянская ініцыятыва “За справядлівы суд у Беларусі”. Былі прааналізаваныя 1115 адказаў чыноўнікаў, апытаныя 64 грамадзяна, якія звярталіся ў розныя інстанцыі (Генпракуратура, Вярхоўны суд, Адміністрацыя прэзідэнта, Мінюст, Следчы камітэт). Лідарам антырэтынгу стаў Станіслаў Буко, начальнік галоўнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта — 202 “адпіскі”, намеснік генпракурора Аляксей Стук іх набраў 76, першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў — 54. Больш падрабязна гл. тут.

Як паказваюць вынікі апытання, амаль 95% людзей лічаць, што адказ чыноўнікаў не быў вычарпальным, аргументаваным і кампетэнтным. Нядаўна ў Нацыянальны сход, Саўмін, Аляксандру Лукашэнку былі дасланыя лісты, у якіх больш за 700 грамадзян просяць прыслухацца да іх голасу і прыняць адэкватныя меры па ўдасканальванню працы дзяржаўных службоўцаў па зваротах грамадзян.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі