У Беларусі распрацавалі "разумны" ліфт

10/10/2024 - 21:35

Магілёўская распрацоўка / t.me/Minprom_by/

У Беларусі распрацавалі "разумны" ліфт. Ён сам адчыняе дзверы і спыняецца на патрэбным паверсе. Патрэбы націскаць кнопкі няма.

Як паведамляе Міністэрства прамысловасці, ліфт распрацавала кампанія "Магілёўліфтмаш". Ім можна кіраваць пры дапамозе мабільнага тэлефона — неабходна толькі спампаваць на смартфон мабільную праграму. Праз яе па Bluetooth "разумны" ліфт "бачыць" патэнцыйнага пасажыра — прыязджае на пэўны паверх і адчыняе дзверы. Пасля яго ідэнтыфікуюць і дастаўляюць на паверх, пазначаны карыстальнікам у праграме.

Распрацоўшчыкі спадзяюцца, што тэрмін службы такіх ліфтаў будзе большы, чым звычайных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі