У Беларусі распачалі новую крымінальную справу за абразу кіраўніка дзяржавы

23/02/2018 - 16:49

У Беларусі распачалі новую крымінальную справу за абразу кіраўніка дзяржавы. Па ёй верагодна праходзіць 19-гадовы блогер з Мінска Сцяпан Святлоў (гэта псеўданім), але ў якім працэсуальным статусе ён знаходзіцца, невядома. У кватэры яго бацькоў 22 лютага прайшоў ператрус. Сам блогер знаходзіцца ў Польшчы, дзе навучаецца ва ўніверсітэце, інфармуе тэлеканал "Белсат".

Відэаролікі на канале Святлова на YouTube маюць сотні тысяч праглядаў, на яго падпісаліся больш за 100 тысяч чалавек. Яны прысвечаны грамадска-палітычнаму жыццю ў Беларусі і дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі. Праваахоўнікі, якія праводзілі ператрус і размаўлялі з маці хлопца, сказалі, што "нейкая грамадзянка паскардзілася на зняважлівыя выказванні на адрас прэзідэнта", якія нібыта гучалі на канале. З кватэры былі забраныя ноўтбук і відэакамера.

Сцяпан Святлоў. Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі