У Беларусі пачынаецца сезонная эпідэмія грыпу, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі пачынаецца эпідэмія грыпу. Мінздароўя рэгіструе сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) і грып.
За мінулы тыдзень, з 26 студзеня па 1 лютага, колькасць хворых на ВРІ вырасла на 18% у параўнанні з папярэднім каляндарным тыднем. 64,6% усіх хворых складаюць дзеці.
У Мінздароўя адзначаюць актыўную цыркуляцыю вірусаў грыпу A, пераважна А(H3N2). Гэта ўсё адбываецца на фоне цыркуляцыі ўзбуджальнікаў негрыпозных ВРІ (метапнеўмавірусы, РС-вірус, рынавірусы, адэнавірусы, сезонны каранавірус, вірусы парагрыпу, бокапарвавірусы, вірус SARS-CoV-2).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут