Шэрынгавыя самакаты ў Мінску / av.by
15 сакавіка ў Беларусі адкрыўся сезон арэнды самакатаў і ровараў. Але карыстальнікаў чакаюць змены. Цяпер сродкі персанальнай мабільнасці можна будзе пакідаць толькі на спецыяльных станцыях. Завяршыць паездку і пакінуць арандаваны самакат ці ровар у іншых месцах не атрымаецца.
Такім чынам, на думку распрацоўшчыкаў шэрынгаў, гарадскі двухколавы транспарт не будзе пакідацца абы-дзе, перашкаджаць мінакам і станавіцца прычынай канфліктаў. Акрамя таго, яго нельга паркаваць у радыусе 50 метраў ад уваходу ў метро.
А яшчэ больш нельга ездзіць удваіх на адным самакаце. Калі такое здарыцца, карыстальнік можа быць заблакаваны на ўвесь сезон. Акрамя таго СПМ могуць адключацца ва ўмовах непагадзі.
ДАІ нагадвае, што кіроўцы шэрынгавых самакатаў і ровараў прыроўніваюцца да раварыстаў, таму могуць перамяшчацца па ходніках і веладарожках, але пазбягаць пешаходных зон або весці ровар побач з сабой. Таксама гэта неабходна зрабіць пры скрыжаванні з праезнай часткай.
У Мінску ў сёлета на вуліцах з'явіцца каля 15 тысяч арэндных сродкаў персанальнай мабільнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут