У Беларусі пачалі "адлоўліваць" аматараў "хайпануць" на тэме каранавіруса

27/03/2020 - 15:35

У пятніцу падчас наведвання прадпрыемства "Белгіпс" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне пачалі "адлоўліваць" аматараў "хайпануць" на тэме каранавіруса. Гэтыя яго словы прагучалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

"Хайпануць модна цяпер на гэтай тэме ў інтэрнэце, — гаварыў Лукашэнка. — Мы пачалі адлоўліваць такіх і пытаць у іх... Ведаеце, псіхозу і так хапае, а трэба падагрэць дзесьці, паказаць".

Кіраўнік дзяржавы згадаў і апазіцыю, якая нібыта спрабуе выкарыстаць сітуацыю "супраць улады".

"Я маўчу — час нас рассудзіць, — гаварыў Лукашэнка. — Але толькі памятайце: ніхто, ніадкуль, нічога нам не дасць".

З яго слоў вынікае, што "адлоўліваннем" займаюцца сілавікі. Раней Аляксандр Лукашэнка ўжо даваў даручэнне разабрацца з тымі, хто распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю пра сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі