У Беларусі можа падаражаць кошт навучання ў ВНУ

14/05/2016 - 10:49

У Беларусі можа падаражаць кошт навучання ў ВНУ. Гэтага не выключае міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

"Вядома, [кошт навучання] калісьці павышацца будзе, таму што ўсе тарыфы ў нас у краіне растуць, — цытуе словы Жураўкова БЕЛТА. — Вырасла і стаўка першага разраду, камунальныя паслугі выраслі. Гэта значны артыкул выдаткаў і ва ўніверсітэтах".

Міністр патлумачыў, што за кошт навучання адказвае асабіста рэктар кожнага ВНУ, ён фармуецца на падставе неабходных выдаткаў на падрыхтоўку спецыяліста. Аднак цяпер па платным навучанні "практычна ўсе ВНУ маюць адмоўную рэнтабельнасць", адзначыў Міхаіл Жураўкоў. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час "кожны ўніверсітэт разгледзіць гэтае пытанне і прадаставіць ужо новую цану, зыходзячы з таго, каб навучанне не было стратным".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі