У Беларусі афіцыйна заявілі пра выпадкі заражэння камп’ютараў вірусам

28/06/2017 - 08:44

У Беларусі афіцыйна заявілі пра выпадкі заражэння камп’ютарам вірусам-вымагальнікам. Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты заявіў, што на яго адрас паступалі адзінкавыя звароты па гэтай праблеме. “На дадзены момант хвалі заражэнняў у Беларусі няма, толькі адзінкавыя выпадкі”, — цытуе словы спецыялістаў БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 чэрвеня вірус-вымагальнік Petya атакаваў кампаніі па ўсім свеце. Закрануў ён і нашу краіну, пацярпелі некаторыя прадпрыемствы, на якіх адключаліся камп’ютары.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі