У Беларусі адпрацуюць супрацьдыверсійныя дзеянні

15/01/2016 - 12:36

Падраздзяленні інжынерных войскаў Узброеных сілаў Беларусі адпрацуюць супрацьдыверсійныя дзеянні. Адбудзецца гэта падчас комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і вайсковых частак беларускага войска.

Як інфармуе БЕЛТА, у Гродзенскай вобласці падраздзяленні інжынерных войскаў здзейсняць маршы ў прызначаны раён. Яны адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы. Між іншым, арганізуюць пераправу праз Нёман у складаных умовах надвор'я. Супрацьдыверсійныя дзеянні вайскоўцы адпрацуюць падчас згаданага маршу.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі