У Беларусі абмежавалі доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў

13/07/2018 - 12:08

У Беларусі абмежавалі доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў. Адпаведнае рашэнне 12 ліпеня прыняло Міністэрства інфармацыі. Згаданыя сайты распаўсюджвалі інфармацыю пра продаж наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Адзначаецца, што Мінінфарм прыняў рашэнне на падставе дакумента, атрыманага з Міністэрства ўнутраных спраў.

Папярэдні раз Мінінфарм абмяжоўваў доступ да аднаго з сайтаў за распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, у красавіку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі