У Беларусь ідуць дажджы і прахалода

11/05/2016 - 18:46

Травеньскае цёплае надвор'е падыходзіць да канца, і наперадзе нас чакаюць дажджы і прахалода. Да выхадных надвор'е істотна зменіцца ад атмасферных франтоў, і стане больш воблачна і дажджліва.

Пра гэта паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер, 12 траўня, чакаюцца кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе +8...+13°С, месцамі +5... +7°С. Удзень паветра прагрэцца да +18...+24°С.

У пятніцу, 13 траўня, сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы складзе +5...+12°С, удзень абяцаюць +16...+23°С.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі