У БДУ знізілі кошты для платнікаў праз два тыдні пасля павышэння

03/03/2020 - 19:34

Кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта панізіла кошты на навучанне для студэнтаў-платнікаў. Адпаведны загад за подпісам рэктара Андрэя Караля з'явіўся на сайце ўніверсітэта. 

Як распавядала Еўрарадыё, папярэдні загад пра павышэнне коштаў быў падпісаны два тыдні таму. Згодна з ім, з 1 сакавіка кошты навучання для платнікаў павышаліся ў сярэднім на 400-50 рублёў. 

Прычым паніжэнне платы тлумачыцца тымі ж самымі прычынамі, што і яе павышэнне — "у сувязі са зменамі ўмоваў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і на падставе вырабленых разлікаў". 

Новыя расцэнкі набываюць моц 1 сакавіка.

Кошты не вярнуліся на ўзровень 2019 года, але сталі ніжэйшымі. Напрыклад, для студэнтаў-псіхолагаў І-ІІІ курсаў факультэта філасофіі і сацыяльных навук расцэнкі знізіліся на 174 рублі. 

Цалкам з новымі коштамі можна азнаёміцца тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі