У батоне з Лунінецкага хлебазавода знайшлі жукоў і пах цвілі

20/10/2018 - 08:25

Жыхарка Лунінца набыла ў краме батон з жукамі і пахам цвілі. Як піша “Медыя-Палессе”, жанчына купляла гэты хлебабулачны выраб у “Санце”. Батон “Цімкаўскі” меў апетытны выгляд, але калі яго разрэзалі, то заўважылі ў цесце нешта цёмнае. Гэта былі жукі. Таксама батон меў непрыемны пах.

Літаральна праз дзень яна набывала такі самы батон у “Еўраопце” — зноў з жукамі і з пахам цвілі.

Лунінецкі завод прынёс прабачэнні пакупнікам і запэўніў, што на прадпрыемстве зрабілі захады, каб такія інцыдэнты больш не паўтараліся.

Зрэшты, раней у прадукцыі завода таксама знаходзілі рэчы, якіх там не павінна быць: цвікі, ніткі, балты.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі