У БАТЭ чарговае паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі

26/04/2024 - 18:31

"Віцебск" — БАТЭ / fcbate.by

У БАТЭ чарговае (ужо трэцяе) паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. Гэтым разам барысаўчане прайгралі ў гасцях "Віцебску" (0:1), які ў мінулым туры абыграў на чужым полі гродзенскі "Нёман". Адзіны гол на рахунку Руслана Цеверава.

БАТЭ пасля 6 матчаў мае 5 ачкоў і займае толькі 11-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі