У Барысаве жанчыне заціснула руку ў цестамесе

26/10/2019 - 09:59

У Барысаве жанчыне заціснула руку ў цестамесе. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося позна ўвечары 25 кастрычніка —  на экстраную лінію патэлефанавалі ў 23:32.

Выратавальнікі з дапамогай гідраўлічнага інструмента дапамаглі пацярпелай вызваліцца. Затым жанчыну даставілі ў Барысаўскую раённую лякарню.

Ці была гэта вытворчая або бытавая траўма не паведамляецца.

Усяго за апошнія суткі ў Мінскай вобласці зафіксавана 5 здарэнняў. Падчас пажару ў Клецку супрацоўнікі МНС уратавалі жыхара шматкватэрнага дома. Мужчына атруціўся прадуктамі гарэння, ён шпіталізаваны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі