У Барысаве пенсіянера судзілі за вершы з "абразай Лукашэнкі"

04/07/2024 - 07:57

Уладзімір Толкач / vk.com

У Барысаве 70-гадовага Уладзіміра Толкача судзілі за вершы з "абразай Лукашэнкі". Яму прызначылі тры гады "хатняй хіміі", паведамляе "Вясна".

Усё пачалося з таго, што вясной у пенсіянера правялі ператрус і забралі камп'ютар. У ім знайшлі вершы Толкача. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя іх радкі "могуць утрымліваць абразу Аляксандра Лукашэнкі". Справу разглядаў суд Барысаўскага раёна (суддзя — Таццяна Шыман). Яго перапынялі, бо Уладзіміру Толкачу стала дрэнна, выклікалі "хуткую", якая адвезла яго ў бальніцу. Але пазней разгляд справы аднавіўся.

Летась Толкача затрымлівалі, ён правёў 10 сутак за кратамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі