У Баранавічах гарэла электрападстанцыя

28/06/2024 - 10:40

Мясцовыя жыхары глядзелі на пажар / nashkraj.by

Увечары 27 чэрвеня ў Баранавічах гарэла электрападстанцыя, піша nashkraj.by. Відавочцы знялі відэа здарэння. У "Баранавіцкіх электрасетках" пацвердзілі, што пажар быў. Там кажуць, што загарэўся масляны выключальнік.

Праз аварыю на некаторы час у паўночнай частцы горада знікла святло. Спецыялісты электрасетак адключылі абсталяванне, пасля чаго ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Падкрэсліваецца, што агонь не паспеў распаўсюдзіцца "на суседнія аб'екты". Электрычнасць зноў з'явілася прыблізна праз гадзіну.

Пашкоджанае абсталяванне падстанцыі цяпер рамантуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі