У Баранавічах і Пінску створаць хакейныя клубы

03/08/2017 - 13:43

У Баранавічах і Пінску ў бліжэйшы час створаць хакейныя клубы. Пра гэта падчас наведвання Брэста заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко. Паводле яго слоў, у згаданых гарадах “ёсць добрая спартыўная база”. Стварэнне клубаў дазволіць папулярызаваць спорт, адзначыў Шамко. А з’явяцца яны ў Баранавічах і Пінску ў 2018 годзе. Мяркуецца, што новыя каманды згуляюць у прафесійнай лізе, пачынаючы з сезона 2018/2019 гадоў, паведамляе БЕЛТА.

У чэрвені на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай сітуацыі ў беларускім хакеі, гаворка ішла пра стварэнне чатырох новых каманд. Акрамя Баранавічаў і Пінска згадваліся Орша і Бабруйск. Засталося знайсці для іх прафесійных хакеістаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі