У Бабруйску ў дзіцячым садку на дзіця ўпала галінка дрэва

03/04/2025 - 10:39

На месцы здарэння / mogilev.mchs.gov.by

У Бабруйску ў дзіцячым садку на дзіця ўпала галінка дрэва. У яго пералом ключыцы.

Як пішуць ратавальнікі, здарэнне адбылося ўдзень 2 красавіка. Дзеці якраз былі на прагулцы. Прычынай падзення галінкі дрэва называюць моцны парыў ветру (у Магілёўскай вобласці парывы ветру дасягалі 18 м/с).

Пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця адправілі з бальніцы дадому. Лячэнне яно будзе праходзіць амбулаторна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі