У Бабруйску старшыню сельсавета судзяць за сувязь з 14-гадовай дзяўчынкай

14/07/2017 - 10:04

13 ліпеня, у Бабруйску пачаўся суд над колішнім старшынём Вішнеўскага сельсавета Мікалаем Равянковым. Чыноўніка падазраюць у інтымнай сувязі з 14-гадовай дзяўчынкай. Яму інкрымінуюцца адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: "Распусныя дзеянні", "Згвалтаванне", "Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару" і "Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнулі 16-гадовага ўзросту".

21 лістапада 2016 года старшыня сельсавета быў зняволены за сувязь з непаўнагадовай жыхаркай вёскі Стасеўка, вучаніцай Брожской сярэдняй школы. Перад гэтым дзяўчынка зацяжарыла, зрабіла аборт, а потым аналізы паказалі, што яна з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі. Інфармацыя была перададзеная ў праваахоўныя органы, пачалася праверка, і школьніца прызналася, што была ў інтымных адносінах са старшынём сельсавета.

Дом, дзе жывуць школьніца і яе матуля. Фота: bobruisk.ru

Матуля дзяўчынкі раней казала, што ў дачкі былі хлопцы і да Равянкова. Дзяўчынка, па яе словах, "адбілася ад рук" яшчэ ў 12 гадоў. Але ў хлопцаў, з якімі яна сустракалася, ВІЧ-інфекцыю не выявілі.

Перад арыштам 56-гадовы Мікалай Равянкоў напісаў заяву на звальненне "па ўласным жаданні". Па рашэнні сесіі райсавета яго пазбавілі дэпутацкага мандата. Былому старшыні сельсавета пагражае да 15 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі