У Бабруйску раніцай, 6 лістапада, на недабудаваны дом на Прыбярэзінскім бульвары ўпаў вежавы кран, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Магілёўскае абласное упраўленне МНС.
“Перакульванне адбылося пры будаўніцтве жылога шматпавярховага дома. Пры ўздыме грузу каля 1 тоны адбылося разбурэнне элементаў вежавага крана ў яго аснове ў раёне паваротнай пляцоўкі”, — паведамляе МНС.
Кран не паваліўся на зямлю, а абапёрся аб будынак у раёне дзявятага паверха. Гэта дало магчымасць кранаўшчыку перабрацца на дах будынка. Ніхто не пацярпеў.
Фота: komkur.by