На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
У аварыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці загінулі 4 чалавекі, а сярод іх дзіця. Як паведамляе міліцыя, трагічнае здарэнне адбылося апоўдні 4 ліпеня на 494-м кіламетры аўтадарогі М-10 (мяжа РФ — Гомель — Кобрын). Легкавік SsangYong раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з фурай Scania.
Загінулі 45-гадовы кіроўца легкавіка і тры яго пасажыры (маці, жонка і дачка) — жанчыны ва ўзросце 64 і 45 гадоў, а таксама 10-гадовая дзяўчынка.
Крымінальную справу распачалі паводле ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут