У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек

12/04/2023 - 15:53
Народнае апалчэнне — справа добраахвотная, але насамрэч туды адбіраюць "надзейных" людзей / edinstvo.by

У атрад народнага апалчэння на Барысаўшчыне запісалі 30 чалавек, паведамляе edinstvo.by. Яго сфармавалі ў Глівінскім сельскім савеце ў рамках праверкі ўзроўню гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны Мінскай вобласці. Інспектары са сталіцы аглядалі ўжо немаладых мужчын, якім выдалі аўтаматы. "Няўзброеным поглядам відаць, што яны гатовыя абараніць сваю краіну", — відаць, абсалютна сур'ёзна кажа дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч.

У атрад запісаўся і старшыня сельскага выканкама Дзмітрый Ліпніцкі. Падкрэсліваецца, што народнае апалчэнне — справа добраахвотная, але насамрэч туды адбіраюць "надзейных" людзей.

Раней міністр абароны Віктар Хрэнін гаварыў, што ў "народнае апалчэнне" могуць увайсці 100-150 тысяч чалавек. Але малаверагодна, што столькі людзей атрымаюць доступ да зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі