У Астравецкім раёне перакуліўся ГАЗ з 12 пасажырамі ў кузаве (фота)

18/08/2016 - 11:24

Трагічная аўтааварыя адбылася 17 жніўня каля 17-й гадзіны ў Астравецкім раёне. Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, пры ДТЗ загінуў чалавек.

Фургонам ГАЗ кіраваў 50-гадовы мужчына. На  дарозе ён вырашыў абагнаць аўтагрэйдар. Аднак пасля завяршэння манеўру мужчына не справіўся з кіраваннем — аўтамабіль з'ехаў у кювет. Там фургон перакуліўся на правы бок.

У кузаве ехалі 12 пасажыраў. Рамянёў бяспекі не было. Ад удару адзін з пасажыраў загінуў на месцы. Іншыя пасажыры грузавіка не пацярпелі.

Пасля здарэння кіроўцу стала кепска. Аднак медыкі яго адпусцілі пасля агляду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі