У Антарктыду накіруецца дзявятая беларуская экспедыцыя

03/08/2016 - 05:29

Шэсць беларускіх навукоўцаў накіруюцца ў Антарктыду ў лістападзе гэтага года. Гэта будзе ўжо дзявятая экспедыцыя на самы халодны мацярык, паведаміў журналістам начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.

Мяркуецца, што карабель “Акадэмік Фёдараў” накіруецца з Санкт-Пецярбурга ў лістападзе, а ў снежні дасягне месца разгрузкі беларуска-расійскіх атрадаў у раёне аазізу “Маладзёжны” ва ўсходняй частцы Антарктыды. Там працягнуцца працы па далейшым будаўніцтве аб’ектаў інфраструктуры беларускай антарктычнай станцыі і па рэалізацыі сумесных навуковых і прыродаахоўных праектаў з расіянамі.

Штогод  айчынныя навукоўцы сумесна з расійскімі калегамі рэалізуюць 3-4 праекты. Адзін з іх — даследаванне газавага складу атмасферы з выкарыстаннем сучасных прыбораў, у тым ліку беларускай вытворчасці, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі