У аэрапорце Непала разбіўся пасажырскі самалёт

12/03/2018 - 11:07

У аэрапорце Катманду ў Непале пры пасадцы разбіўся пасажырскі самалёт прыватнай бангладэшскай авіякампаніі US-Bangla. Дадзеныя пра загінулых і выратаваных пасажыраў пакуль супярэчлівыя. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, па адной інфармацыі ў самалёце было 67 чалавек, вядома пра 17 эвакуяваных. Ці значыць гэта, што 50 чалавек загінула, невядома. Па іншай інфармацыі, на борце было 78 пасажыраў, у бальніцы завезлі 14.

Пазней стала вядома пра 38 загінулых.

Па адной з версій, самалёт прызямліўся не на ўзлётна-пасадачную паласу, а на футбольнае поле, якое знаходзіцца побач, і загарэўся.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі