У адкрытым доступе апынулася зводная табліца прастытутак Санкт-Пецярбурга

05/07/2018 - 08:01

У выдачы пошукавіка "Яндэкса" былі дакументы з Google Docs з паролямі і справаздачамі. Яны не былі абаронены настройкамі прыватнасці. Гэта значыць, што кожны, хто меў патрэбную спасылку, мог праглядзець дакумент, інфармуе meduza.io.

Сайт lenta.ru дадае, што ў адкрытым доступе апынулася зводная табліца прастытутак Санкт-Пецярбурга. У дакуменце былі адрасы, цэны, пералік паслуг, якія яны аказваюць.

Google і сам індэксуе даступныя дакументы з Google Docs. Аднак у яго пошуку няма часткі тэкставых файлаў, табліц, якія ўтрымліваюць прыватную інфармацыю. А вось у выдачы "Яндэкса" яны былі.

Пра праблему стала вядома ўвечары 4 ліпеня. Прэс-служба "Яндэкса" заявіла meduza.io, што пошукавік індэксуе толькі старонкі, якія даступныя па спасылках без неабходнасці ўводзіць лагін і пароль. Пра тое, што ў файлах Google Docs, якія аказаліся ў вольным доступе, можа быць прыватная інфармацыя, "Яндэкс" праінфармаваў калегаў з Google. Уначы праблема была вырашаная.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі