У 28 раёнах Беларусі ўсё яшчэ нельга наведваць лясы

15/09/2019 - 09:33

У 28 раёнах Беларусі ўсё яшчэ дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, станам на 15 верасня закрытыя для наведвання лясы ў 19 раёнах Гомельшчыны (апроч Рагачоўскага і Акцябрскага).

Таксама ўведзеныя абмежаванні ў шасці раёнах Брэстчыны (Столінскі, Лунінецкі, Баранавіцкі, Маларыцкі, Брэсцкі, Камянецкі). Закрытыя лясы і ў трох раёнах Магілёўшчыны (Краснапольскі, Касцюковіцкі, Хоцімскі).

Забарона на наведванне лясоў звычайна ўводзіцца, калі існуе вялікая небяспека лясных пажараў. Пакуль у Беларусі захоўваецца яшчэ даволі цёплае і сухое надвор'е, таму рызыка ўзгаранняў вялікая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі