У 2017 годзе ў Беларусі пройдзе чэмпіянат Еўропы па таэквандо

10/09/2016 - 10:51

У 2017 годзе ў Беларусі пройдзе чэмпіянат Еўропы па таэквандо. Пра гэта паведамляе ў сацыяльных сетках Беларуская федэрацыя гэтага віду спорту. Месца правядзення кантынентальнага першынства было зацверджана 9 верасня на пасяджэнні выканкама Еўрапейскага саюза таэквандо, якое прайшло ў Бухарэсце. У ім удзельнічалі генсек беларускай федэрацыі Дар'я Домнікава і яе намеснік Андрэй Чучвал.

Чэмпіянат Еўропы-2017 будзе праходзіць з 7 да 10 верасня. Чучвал адзначае, што першынство пройдзе ў нашай краіне ўпершыню за 25 гадоў існавання федэрацыі. Яно мусіць стаць "вялізным імпульсам у развіцці таэквандо ў нашай краіне".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі