У канцы красавіка новым уладальнікам Twitter стаў Ілан Маск / фота з сацсетак
Twitter можа стаць платным для бізнесменаў і чыноўнікаў, папярэдзіў прадпрымальнік Ілан Маск. У канцы красавіка ён стаў новым уладальнікам папулярнай сацсеткі.
"Twitter будзе заўсёды заставацца бясплатным для звычайных карыстальнікаў, але можа з'явіцца невялікая плата для камерцыйных/урадавых карыстальнікаў", – напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Крыху пазней ён паспрабаваў растлумачыць прычыну такога свайго рашэння. Па яго словах, "у рэшце рэшт заняпад масонаў здарыўся з-за таго, што яны прапаноўвалі свае паслугі па апрацоўцы каменя дарам".
Маск купіў Twitter за $44 млрд. Пасля гэтага акцыі кампаніі выраслі прыкладна на 6%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут