Кур'ёзны твіт у акаўнце футбольнага клуба "Рома" набраў больш за 160 тысяч рэтвітаў. Запіс з'явіўся пасля таго, як стала вядома, што італьянскі клуб выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў, перамогшы "Барселону" з лікам 3:0.
Гэты допіс выглядае так, быццам яго аўтар у экстазе бязладна малаціў пальцамі па клавіятуры:
DAJEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEEeifefefbejfwjofnwjfnwjfbrufbwfubweufbewfuewbewbfwejfwjlfjfwfjlwfjbfjwfbwjfbwjofwjfnewjofnewjofnwjfnweAHHHHHHHHHHHHHHHHHHHHH!!!!!!!!!!!!!